Skip to content
Artwork for Урокі гісторыі
HistoryExplicit

Урокі гісторыі

Сяржук Брышцель

Інтэрв'ю з кандыдатам гістарычных навук Андрусём Унучакам. Запрашаем у падарожжа: падзей, асоб і фактаў. Вучыцеся разам з намі!

Play
  • 20 episodes
  • weekly
  • Avg 10 min
  • Belarusian
  • S2026 · E294
    Saturday · 10 min

    “Загляне сонца ў наша ваконца”

    Гэта першая легальная беларуская выдавецкая суполка. Яна існавала ў Пецярбургу ў 1906–1914 гадах, была створана па ініцыятыве Браніслава Эпімах-Шыпілы і мела асветныя мэты.

  • S2026 · E293
    October 3 · 10 min

    Валожанскі ешыбот

    Валожынскі ешыбот на Міншчыне называлі «маці ўсіх ешыботаў»: ён стаў узорам для яўрэйскай адукацыі па ўсім свеце. Гісторык расказвае, як тут вучыліся, чаму школу зачынілі ў 1892 годзе і што засталося ў Валожыне сёння.

  • S2026 · E292
    October 2 · 10 min

    Кніга “Урокі Гісторыі”

    Кніга 2026года ў аўтарскай агучцы. 50 урокаў гісторыі пад адной вокладкай з тэматычнымі ілюстрацыямі і QR-кодамі (спасылка на гукавы файл). Хрысціянскі погляд на мінулае дырэктара ТСР у Беларусі Сяржука Брышцеля і к.г.н. Андруся Унучака.

  • S2026 · E291
    September 19 · 10 min

    Вільгельм Гіндэнбург

    Вільгельм Гіндэнбург (1799–1877) — вядомы ўрач, акушэр і грамадскі дзеяч. Больш за 30 гадоў працаваў губернскім акушэрам у Мінску, дзе заснаваў Медыцынскае таварыства і быў вядомы сваёй дабрачыннай і гуманітарнай працай.

  • S2026 · E290
    September 12 · 10 min

    Слова пра паход Ігараў

    Помнік усходнеславянскай літаратуры XII ст. Створана, найбольш верагодна, у Кіеве ў канцы 1185—1186 г. Аутар невядомы. У аснове паэмы — лірычна-эпічны аповед пра няўдалы паход вясною 1185 г. князя Ігара Святаслававіча (1150—1202) са сваім братам Усеваладам на полаўцаў.

  • S2026 · E289
    September 5 · 10 min

    Выдавецтва “Компас”

    Выдавецтва «Компас» у Лодзі (Польшча) — гэта кнігавыдавецтва, якое ў 1920–1930-х гадах актыўна друкавала духоўную літаратуру, Новыя Запаветы і евангельскія тэксты на розных мовах, у тым ліку на беларускай.

  • S2026 · E288
    August 29 · 10 min

    Янка Лучына

    Янка Лучына (сапраўднае імя Іван Люцыянавіч Неслухоўскі; 6 ліпеня 1851 — 28 ліпеня 1897) — вядомы беларускі паэт і асветнік.

  • S2026 · E287
    August 22 · 10 min

    Апошнія рыцары Еўропы

    Крылатыя гусары — гэта элітная цяжкая кавалерыя Рэчы Паспалітай (Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага), якая існавала з XVI па XVIII стагоддзе.

  • S2026 · E286
    August 15 · 10 min

    Соф’я Гальшанская

    Князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, з 1422 года чацвёртая і апошняя жонка польскага караля Уладзіслава II Ягайлы.

  • S2026 · E285
    August 8 · 10 min

    Гарадзенская сінагога

    Вялікая харальная сінагога. Гісторыя будынка, яго узрост і прыгажосць прывабліваюць мноства наведвальнікаў, як з Беларусі, так і ўсяго свету.

  • S2026 · E284
    August 1 · 10 min

    Аўтар “Купалінкі”

    У 1921 годзе паэт Міхась Чарот напісаў музычную п’есу “На Купалле” для БДТ. Чарот уставіў у п’есу шмат народных песень ва ўласнай апрацоўцы, у тым ліку і «Купалінку». Толькі ў 1920-х гадах п’еса прайшла больш як 400 разоў, і многія песні з яе сталі вельмі папулярнымі ў народзе.

  • S2026 · E283
    July 25 · 10 min

    Горад Беларусі: Мазыр

    Мазыр - горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёна, порт на рацэ Прыпяць.

  • S2026 · E282
    July 18 · 10 min

    Рака Прыпяць

    Пры́пяць — рака ў Беларусі і Ўкраіне, правы прыток Дняпра. Цячэ ў Валынскай, Ровенскай, Кіеўскай абласьцях Украіны, Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях Беларусі.

  • S2026 · E281
    July 11 · 10 min

    Зямля пад белымі крыламі (У.Караткевіч)

    Беларускі пісьменнік апісаў Беларусь як зямлю пад белымі крыламі буслоў. Ён расказаў пра яе прыроду, гарады, вёскі, традыцыі і гісторыю, паказаў характар беларусаў, заклікаючы любіць родную зямлю.

  • S2026 · E279
    June 27 · 10 min

    Полацкая Сафія

    Мураваны сабор. З’явіўся пасля сваіх "старэйшых сясцёр" у Кіеве і Ноўгарадзе, пабудаваных па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі. Стаў чацвёртым у свеце храмам Святой Сафіі.

  • S2026 · E277
    June 13 · 10 min

    Любчанскі замак

    Любчанскі замак або, як яго называюць замак Кішак і Радзівілаў, быў пабудаваны на левым беразе ракі Нёман у другой палове XVI стагоддзя ў пасёлку Любча.

  • S2026 · E276
    June 6 · 10 min

    Іван Шамякін

    Іван Пятровіч Шамякін (1921-2004). Беларускі драматург. Народны пісьменнік Беларусі (1972).

  • S2026 · E275
    May 30 · 10 min

    Горад Беларусі: Паставы

    Паставы - горад абласнога падначалення ў Віцебскай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны) у 245 км ад Віцебску і 160 км ад Мінска.

Showing 1–20 of 20 episodes