Skip to content
Artwork for TOK | TALK Беларусь
NewsPolitics

TOK | TALK Беларусь

Наша Ніва

Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!

Play
  • 20 episodes
  • Avg 1 hr 41 min
  • Belarusian
  • August 16 · 1 hr 20 min

    Важнае рашэнне Лукашэнкі: чаму беларусы ўсё роўна незадаволеныя | Лойка і Роўда — ТОК

    💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем нашумелы крэдыт пад 1%, змены ў выплаце дэкрэтных, адпраўку ў акопы работнікаў сельскай гаспадаркі, наступствы ўдараў па Wildberries, скандал з запраўкамі «Беларусьнафта», а таксама канферэнцыю «Новая Беларусь». Згадваем і фільм «Калабок», які не ўзгадняе Мінкульт. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:09 – маладых мам пачулі: што будзе з выплатамі 10:00 – для каго стварылі крэдыт пад 1% 14:39 – перспектывы «Сілаў спецыяльных сельскагаспадарчых аперацый» 21:24 – якая сітуацыя з Wildberries 35:36 – галоўныя высновы з канферэнцыі «Новая Беларусь» 57:24 – чым заняты Сяргей Ціханоўскі 1:01:38 – скандал з «Беларуснафтай» і што трэба жанчынам 1:16:19 – што не так з фільмам «Калабок», які не ўхваляе Мінкульт 🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY 🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron) 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/

  • July 26 · 2 hr 25 min

    Важная праблема з пенсіямі і непрыемныя навіны для ўсіх беларусаў | Эканаміст Леў Львоўскі ў ТОК

    Госць новага выпуску ТОК – вядомы эканаміст, акадэмічны дырэктар цэнтра BEROC Леў Львоўскі. У вялікай размове – пра тое, што адбываецца ў эканоміцы Беларусі, стан прадпрыемстваў-гігантаў, а таксама пра зрухі ў дэмаграфіі, якія могуць змяніць наша жыццё. Леў тлумачыць, чаму ўзляцелі цэны на нерухомасць і ацэньвае ролю беларускіх НПЗ і перспектывы атамнай энергетыкі. А таксама расказвае пра сябе, дзяцінства, ідэнтычнасць і талерантнасць, расейскі і беларускі менталітэт. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:34 – эканоміка залежыць ад аднаго фактара 07:22 – як на Беларусь паўплывае спыненне вайны 09:49 – што адбываецца на заводах МАЗ, МТЗ, БМЗ, БелАЗ, МЗКТ 17:39 – НАВІНКІ КНІГ ад выдавецтва «Гутэнберг» https://gutenbergpublisher.eu 22:24 – ці можа здарыцца калапс 26:12 – чаму з’язджаюць дактары і праграмісты 28:10 – якая будзе сітуацыя з пенсіямі і што чакае маладых людзей 31:28 – пра дзяцінства ў Пермі і пра тое, як апынуўся ў Беларусі 38:51 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў 43:30 – пра талерантнасць беларусаў 49:08 – пра цану жыцця 57:13 – пра ідэнтычнасць 1:10:24 – ці могуць знікнуць пенсіі 1:19:30 – чаму трэба падвышаць пенсійны ўзрост 1:26:19 – ці трэба змяншаць дэкрэтны адпачынак 1:34:45 – пяцёрка найбольш паспяховых кампаній 1:40:14 – пра атамную энергетыку і ці трэба Беларусі яшчэ адна АЭС 1:44:35 – галоўныя крыніцы даходу сям'і Лукашэнкі 1:48:57 – што адбываецца з цэнамі на нерухомасць 1:53:22 – якія перспектывы ў крыптавалют 1:56:50 – удар па НПЗ: што будзе пасля? 2:01:25 – хто купляе беларускія нафтапрадукты 2:15:20 – якія санкцыі б’юць найбольш балюча 2:18:36 – які інтарэс амерыканцаў у Беларусі

  • July 19 · 1 hr 20 min

    Узбекі цярпець не сталі: за іх ёсць каму заступіцца! Чым скончыўся скандал? Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда разам з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем прыезд узбекаў у Беларусь на працу, вяртанне легендарнай чыноўніцы Надзеі Каткавец у абойму, мэсэдж расейскага мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі заходнім элітам, шлях Колі Лукашэнкі і атаку Азаронка і Гігіна на ўсё беларускае. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:56 – што паказала сітуацыя з прыездам узбекаў у Беларусь на працу 14:26 – чаму ў Віцебскай вобласці не хапае працоўных рук 17:56 – чаму Лукашэнка вярнуў Надзею Каткавец 19:04 – што сабой уяўляў БНБК пры Каткавец 21:29 – Лукашэнка дабраўся да аграхолдынгу «Купалаўскае» 27:16 – мільярдэр Мельнічэнка зменіць Расею? 40:28 – чаму асобны трэк шкодзіць Колі Лукашэнку 47:47 – чаму ўнучка Лукашэнкі не здавала ЦТ 52:00 – Азаронак з Гігіным пайшлі ў атаку на ўсё беларускае 1:01:14 – як русіфікуюць школы 1:05:00 – у Беларусі заблакуюць тыкток і трэдс? 1:17:36 – новы мерч для жанчын ад Лукашэнкі

  • June 14 · 1 hr 59 min

    Расіяне ўцякаюць у Беларусь, а беларусаў завабліваюць у Крым: што адбываецца? Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму беларусы едуць у Крым і як ставяцца да расіян у Беларусі, ці насамрэч нашы людзі кепска працуюць, як лічыць кіраўніца «Камволя». І разам з доктарам Станіславам Салаўём разбіраем рэальны стан медыцыны ў краіне. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:52 – што азначае прыезд Мазепіна ў Мінск 08:52 – беларусы кепска працуюць? 11:57 – колькі працуюць у развітых краінах 18:05 – беларусам прапануюць адпачыць у Крыме 23:43 – расіяне рвуцца ў Беларусь? 37:34 – што хаваюць за лічбамі дактары 45:47 – як у Беларусі рыхтуюць дактароў 58:41 – колькі зарабляюць дактары 1:07:25 – навіны пра Ксюшу са СМА 1:29:09 – што трэба мяняць у медыцыне 1:32:52 – чаго дабіваецца сістэма, калі кашмарыць бацькоў студэнтаў 1:41:58 – чаму Аліна Харысава трапіла ў пастку КДБ 1:53:57 – пра «бацькаву кашулю» для трэцяга народжанага

  • June 7 · 2 hr 3 min

    Пытанні да Бабарыкі і Статкевіча, учынак Калеснікавай і звяржэнне Лукашэнкі | Дзядок у ТОК

    У новым выпуску ТОК размаўляем з блогерам, палітычным аналітыкам Міколам Дзядком. У мінулым – лідарам анархісцкага руху. У вялікай размове Мікола распавядае пра ўласныя погляды і тлумачыць, як трэба змяняць сістэму. Гаворыць пра сутнасць «левай ідэі» і чаму сам цяпер не верыць у ідэалогіі, ацэньвае Леніна, тлумачыць стаўленне да Ціханоўскай, Статкевіча і Бабарыкі, а таксама рэзка крытыкуе «культуру адмены» і адказвае тым, хто «ў белым паліто».

  • May 31 · 1 hr 19 min

    Лукашэнку пужаюць сістэмна і метадычна: адкуль на Беларусь рыхтуецца напад | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і рэакцыю Лукашэнкі, а таксама стратэгію Марыі Калеснікавай. Гаворым пра тое, ці здымуць санкцыі на калій і чаму Лукашэнка сам зрывае «вялікую здзелку». 00:00 – вырвана з кантэксту 00:45 – Ціханоўская прабіла сцяну 10:13 – адкуль на Беларусь рыхтуецца напад 20:35 – чарговы фэйл спічрайтара Лукашэнкі 22:39 – што не так з прыцягненнем інвестыцый у Беларусь 26:00 – ці здымуць санкцыі з беларускага калію 33:52 – навошта арыштавалі Хлястова 38:50 – што дасць сустрэча Бяляцкага з Папам 44:07 – што прапануе Калеснікава 56:40 – навошта Беларусь адабрала немаўля ў жанчыны з Гвінеі 1:05:22 – Макс Корж рэабілітаваў рэпутацыю беларусаў 1:15:12 – Дзмітрый Лукашэнка і Лойка глядзяць адно і тое ж

  • May 17 · 1 hr 20 min

    Сур’ёзны крызіс у важнай сферы: што адбываецца і хто вінаваты | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворым пра правал беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у Расіі і сенсацыйныя лічбы ў беларускай малочнай галіне. Абмяркоўваем, як у Беларусі адзначылі 9 Мая, куды і чаму з’язджаюць студэнты, а таксама колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:49 – правал дзяржсектара 07:45 – сенсацыйныя лічбы малочкі 12:41 – чым запомніцца сёлетняе 9 Мая 32:10 – што азначае рашэнне МАК зняць санкцыі супраць спартоўцаў з Беларусі 38:45 – куды з’язджаюць беларускія студэнты 50:29 – колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік 1:03:31 – канспіралогія вакол выбараў у Каардынацыйную раду 1:17:25 – новы нечаканы штраф

  • May 3 · 1 hr 21 min

    Лукашэнку тэрмінова патрэбныя грошы: Машэнскага прымусілі купіць сабе праблему | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне Андрэя Пачобута, а таксама чаму Лукашэнку цяпер можа быць выгадная дээскалацыя. Адказваем на заўвагі Міколы Статкевіча. Гаворым пра адметную здзелку, у выніку якой Аляксандру Машэнскаму дастаўся няпросты актыў – Полацкі малочны камбінат. Глядзім на дынаміку ІТ-сектара і індэкс развіцця гарадоў краіны. І разбіраем складаную сітуацыю дзяўчынкі Ксюшы з Магілёва, якой уся Беларусь збірала і сабрала грошы на выратавальны ўкол. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:47 – дэталі вызвалення Пачобута 12:15 – ці чакаць пацяплення ў адносінах Лукашэнкі з суседзямі 18:01 – МАГЧЫМАСЦІ для адукацыі ў BISEB https://www.biseb.school/courses?utm_... 19:53 – чаму Лукашэнку выгадная дээскалацыя 22:44 – што за актыў дастаўся Машэнскаму 31:07 – што адбываецца з беларускім ІТ 35:46 – адказ Міколе Статкевічу 51:51 – новыя абставіны гісторыі Ксюшы з Магілёва 1:07:59 – што паказаў рэйтынг гарадоў Беларусі

  • April 19 · 1 hr 47 min

    Максім ЗНАК: засада ў кабінеце Лідзіі Ярмошынай, арышт і турма, закон і сілавікі | ТОК

    Вядомы адвакат, аўтар «Зэкамерона» Максім Знак у новым выпуску ТОК распавядае, чаму далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі і чаму верыў, што змены магчымыя. Згадвае ключавыя падзеі 2020-га і як прымаліся рашэнні. Дзеліцца ўспамінамі пра суд, дзе яго абараняла жонка Надзея, і эмоцыямі ад сустрэчы з сынам. Кажа пра карані сваёй беларускасці і нацыянальныя адметнасці беларусаў. Разважае пра тое, як перамагчы дыктатуру і супрацьстаяць пагрозе з Усходу. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:29 – пра тату і беларушчыну 05:51 – выкладанне ў БДУ і гісторыя адной адлічанай студэнткі 09:54 – АТРЫМЛІВАЙЦЕ ПРАВЫ з аўташколай Denis Drive https://ddrive.pl у Варшаве, Уроцлаве, Гдыні ці Беластоку 11:13 – як занесла ў выбарчую кампанію 15:07 – уражанне ад знаёмства з Віктарам Бабарыкам 18:20 – знаёмства з Марыяй Калеснікавай 19:56 – чаму паверыў, што змены магчымыя 22:37 – што адбывалася пасля затрымання Бабарыкі 26:44 – што адбывалася ў ЦВК 10 жніўня, пасля чаго Ціханоўская выехала з краіны 32:55 – як тады штаб успрыняў выдварэнне Ціханоўскай 36:39 – пра затрыманне і пасадку 42:16 – пра суд, на якім Максіма Знака абараняла жонка Надзея 47:17 – рэакцыя сукамернікаў 52:48 – самы незвычайны ліст 56:17 – з чаго пачалася кніга «Зэкамерон» 1:01:20 – пра сустрэчу з сынам пасля вызвалення 1:04:11 – што зразумеў пра сістэму 1:12:03 – да чаго вядзе сітуацыя беззаконня 1:16:02 – чыя пазіцыя па перамовах бліжэй: Бабарыкі ці Калеснікавай? 1:24:50 – як супрацьстаяць расейскаму ўплыву 1:26:40 – чаму беларусам варта павучыцца ва ўкраінцаў 1:29:06 – нацыянальныя адметнасці беларусаў 1:37:41 – як перамагчы дыктатуру 1:44:07 – месцы сілы ў Беларусі

  • April 12 · 1 hr 16 min

    Лукашэнка звольніў віцэ-прэм’ера і міністра культуры Беларусі. Што гэта значыць? Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка зняў міністра культуры Руслана Чарнецкага, а на яго месца прызначыў Марата Маркава. Гаворым пра новую праблему з дактарамі, якую ўлады ствараюць самі, і пра выхадку маладога медыка Касцюковіцкай бальніцы. Тлумачым, чаму амбіцыйнаму праекту БНБК-3 так цяжка ўзляцець, кажам пра падводныя камяні, якія не пабачылі ўлады, калі абавязалі школьнікаў удзельнічаць у кругласуткавых палявых зборах. Гаворым пра небяспеку закрыцця дабрачыннай установы «КіндэрВіта» і новыя сігналы пра тое, што Анжаліка Мельнікава знаходзіцца ў Менску. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:03 – чаму Лукашэнка зняў Чарнецкага і зрабіў Маркава міністрам культуры 05:10 – ці заблакіруюць ютуб у Беларусі 12:49 – зноў учыніў Пратасевіч 15:26 – чаму праект БНБК дагэтуль не ўзляцеў 24:53 – улады прыдумалі, як яшчэ пагоршыць сітуацыю з дактарамі 28:55 – пра заробкі дактароў у Польшчы і Беларусі 35:15 – як малады доктар паплаціўся за хамства 40:49 – чаму ўлады закрылі «КіндэрВіту», якая займалася дабрачыннасцю 55:52 – чаму ўведзеныя абавязковыя палявыя зборы для школьнікаў – гэта памылка 1:03:59 – Анжаліка Мельнікава знайшлася?

  • April 5 · 1 hr 58 min

    Кіраўнік пула Лукашэнкі: раскол на АНТ, цэнзура і стаўленне да ўлады | Дзмітрый Семчанка ў ТОК

    У інтэрв’ю ТОК былы журналіст АНТ і былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула Лукашэнкі, а таксама дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся. Ён кажа, чаму расійскія журналісты лічылі яго ворагам і чаму ў яго не складваліся адносіны з тагачасным кіраўніком АНТ Маратам Маркавым. Тлумачыць, калі вырашыў звольніцца і што адбывалася на канале ў жніўні 2020-га. Апісвае брутальнае затрыманне і ціск у няволі. А таксама называе, хто быў бы найлепшым пераемнікам Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаму не адносіць сябе да неафітаў03:56 – чаму далучыўся да пула Лукашэнкі11:05 – пра рускаміраўцаў у сістэме15:11 – пра тое, як цэнзуравалі Лукашэнку19:58 – што змянілася з прыходам Наталлі Эйсмант23:11 – чаму ў Расіі Семчанку лічылі ворагам24:27 – пра сустрэчу з Маратам Маркавым31:35 – пра Крывашэева і Каліноўскага34:04 – пра заробак на АНТ36:04 – як з АНТ спрабавалі зрабіць БТ41:40 – чаму тэлебачанне хлусіла пра ковід48:33 – як звальняўся з АНТ54:00 – як прымушалі зрабіць сюжэт пра Бабарыку56:35 – пра сустрэчу з Лукашэнкам57:01 – пра пераемніка – Макея1:01:24 – пра жонку Юлю і Бангалор1:07:27 – што адбывалася 9 жніўня 2020-га1:13:46 – першае затрыманне і размовы з сілавікамі1:24:04 – жорсткае затрыманне ў 2022-м1:36:23 – што казаў на судзе1:38:45 – пра сустрэчу з сынам1:42:07 – ці варта ўсё было гэтага1:45:29 – пра тату1:51:30 – як спрабавалі зняць для прапаганды

  • March 29 · 1 hr 37 min

    ДАШКЕВІЧ: «Якія мы вахлакі: самі ва ўсім вінаватыя!» | ТОК

    У гутарцы ТОК былы палітвязень і колішні лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавядае пра свой шлях да беларушчыны, кажа пра адзіны спосаб перамагчы Расею і захаваць Беларусь, а таксама называе памылкі як старой апазіцыі, так і новай. Зміцер дзеліцца прыгожай гісторыяй кахання і галоўным урокам, які вынес з апошніх гадоў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – пра дзяцінства на Калыме і беларускую мову04:58 – выпрабаванне маршруткай у Менску06:29 – як трапіў у «Малады фронт»08:38 – пра сяброўства з Севярынцам12:36 – чаго намагаліся дасягнуць маладафронтаўцы17:17 – стаўленне да Пазняка18:19 – чаму не Лукашэнка – прычына ўсіх бедаў19:48 – стаўленне да камуністаў20:36 – пра Міколу Дзядка і погляды21:27 – чаму ў 2020-м доўга стаяў убаку24:51 – што беларусам трэба рабіць далей26:47 – пра сілавікоў – адэптаў «рускага свету»31:21 – пра Бабарыку37:35 – пра лісты Калеснікавай39:13 – пра Сяргея і Святлану Ціханоўскіх40:02 – калі пачаў выходзіць на маршы43:49 – якія памылкі рабіла старая апазіцыя48:33 – гісторыя кахання з Настай52:49 – што сказаў сын55:35 – пра суд і пракурорку58:51 – нараджэнне Данііла1:00:07 – пра імёны дзяцей1:03:14 – пра выхаванне дзяцей1:06:47 – Навасады і навешаны «нізкі статус» 1:13:20 – пра крымінальнікаў, якія рагочуць з «Панарамы»1:20:41 – калі спыняцца рэпрэсіі1:21:10 – галоўная памылка еўрапейцаў1:23:52 – якая будучыня чакае Лукашэнку1:24:48 – якія кампрамісы прымальныя ў дыктатуры1:27:02 – пра перамовы з Лукашэнкам1:31:17 – чаму ўсё было не дарма

  • March 22 · 1 hr 32 min

    ЛОЙКА: «Такога Лукашэнкі мы не бачылі даўно!» | TOK

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, паход Лукашэнкі ў Мак.бай, жаданне расейцаў пераехаць у Беларусь, а таксама кейс прапагандысткі Іны Грышук, якая абурылася тым, што на сына завялі крыміналку праз ухіленне ад службы ў войску. Разважаем над тым, ці выдасць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ордар на арышт Лукашэнкі, гаворым пра лёс літоўскіх фур, узятых у закладнікі Менскам, а таксама дзелімся ўражаннямі ад інтэрв’ю Віктара Бабарыкі. 00:00 – вырвана з кантэксту01:07 – новыя вызваленні: чаго хоча Лукашэнка10:56 – паход у Мак.бай, і чаму Лукашэнка не можа спадабацца моладзі23:17 – расейцы масава сабраліся пераязджаць у Беларусь: што думаюць беларусы33:36 – што не разумее прапагандыстка, на сына якой завялі крыміналку за ўхіленне ад службы ў войску44:00 – ці выдасць ордар на арышт Лукашэнкі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе52:56 – а што з літоўскімі фурамі?57:21 – чаму злачынных пасярэднікаў Лукашэнку варта шукаць пад носам1:07:12 – што стала зразумела пра Бабарыку1:20:17 – міністр культуры ўвойдзе ў гісторыю, апаганіўшы Купалаўскі тэатр1:25:49 – гісторыя Ксюшы, якая ўскалыхнула краіну

  • March 15 · 2 hr 57 min

    Бабарыка пра сябе, уладу і чыноўнікаў: Коля Лукашэнка і Пратасевіч, Румас і Калаўр | ТОК

    У вялікай размове ТОК Віктар Бабарыка тлумачыць, чаму ў 2020 годзе кінуў выклік Лукашэнку і чаму быў упэўнены ў перамозе. Упершыню распавядае дэталі затрымання і план на дзень выбараў. Адказвае на закіды пра «руку Масквы» і кажа, чаму дзеля перамен у Беларусі дастаткова было толькі саміх беларусаў. А таксама агучвае пазіцыю па Украіне, санкцыях і даводзіць, якім шляхам трэба ісці да нерасійскай Беларусі. 💸 ЯК ПЕРАЛІЧЫЦЬ ПАДАХОДНЫ НА ТОК: https://nashaniva.com/38838700:00 – вырвана з кантэксту01:08 – за каго галасаваў у 1994-м01:57 – чаму ў 2020-м пайшоў на выбары03:37 – размова з дзецьмі пасля рашэння ісці на выбары06:43 – размова з акцыянерамі Белгазпрамбанка11:35 – ці была размова з Мілерам – кіраўніком «Газпрама»12:49 – ці шукаў падтрымкі ў Маскве14:41 – як адкрыць для сябе Лісабон з MY PORTUGAL MOMENTS🔸Facebook: https://www.facebook.com/myportugalmoments/🔸Instagram: https://www.instagram.com/myportugalmoments🔸Tik-Tok: https://www.tiktok.com/@myportugalmoments🔸LinkedIn: https://linkedin.com/company/my-portugal-moments🔸YouTube: https://www.youtube.com/@MyPortugalMoments16:12 – чаму Масква не пагадзілася на змены ў Беларусі23:22 – калі зразумеў, што выйграе выбары25:53 – чаму людзі падтрымалі Бабарыку29:29 – папярэджанні пра пасадку31:00 – пра крымінальную справу і калег, якія далі паказанні супраць Бабарыкі35:53 – пра сяброў37:54 – як адбывалася затрыманне47:28 – які быў план на дзень выбараў53:42 – пра 2022 год і цану, якую плацяць беларусы57:56 – чаму Лукашэнка вызваліў Бабарыку цяпер1:02:12 – чаму лічыць сябе шчаслівым няўдачнікам1:08:52 – чаму Лукашэнка ўтрымаўся ва ўладзе1:14:21 – пра Ермакову, якую паставілі на чале Белгазпрамбанка1:16:50 – якім кіраўніком быў Пётр Пракаповіч1:21:06 – пра Калаўра і Румаса1:23:05 – пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і Колю1:30:09 – прапановы ад Васкрасенскага і Пратасевіча1:32:47 – пазіцыя па Украіне1:35:58 – пра першую канферэнцыю ва Украіне1:42:35 – як зрабіць Беларусь нерасійскай1:51:21 – пазіцыя па санкцыях2:03:47 – што можна дзяліць у дэмсілах2:12:14 – роля Івана Краўцова2:16:44 – пра папярэджанне Статкевіча2:22:46 – чаму Украіна змяніла палітыку адносна Беларусі2:24:36 – пра стратэгію Трампа ў перамовах з Лукашэнкам2:26:46 – пра «Еву» Хаіма Суціна 2:30:44 – пра цікаўнасць да беларускай гісторыі2:31:47 – гераіня Беларусі2:32:24 – пра сустрэчу з Алексіевіч2:33:42 – кніга для ўсіх беларусаў2:35:19 – стаўленне да грошай2:37:12 – неверагодная сустрэча з жонкай2:39:21 – чаму пайшоў у палітыку2:44:57 – што стала з сабакамі Бабарыкі2:46:44 – лёс дома2:50:25 – што з капіталу засталося

  • March 8 · 1 hr 27 min

    Важныя рашэнні Лукашэнкі: што не так з яго дабрынёй і чаго чакаць жанчынам | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падарунак, які Лукашэнка зрабіў жанчынам да 8 Сакавіка, гаворым пра важнае папярэджанне Мікалая Статкевіча, падзеі ў Іране, трывожны трэнд у эканоміцы, які можа ўдарыць па кішэнях беларусаў, выпадак у брэсцкай школе і рэакцыю настаўніка, а таксама адказ беларусаў хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:06 – Лукашэнка зрабіў падарунак жанчынам 06:02 – важнае папярэджанне Статкевіча 14:30 – а што Лукашэнку ад падзей у Іране 28:03 – новая фантазія Азаронка 33:59 – які серыял паглядзець 35:15 – у эканоміцы пачалася стагнацыя – чаго чакаць? 45:35 – развагі ў працяг адказу Бабарыкі пра люстрацыю 55:15 – дзіўная рэакцыя школы 1:07:41 – як беларусы адказалі хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі 1:13:23 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў? 1:16:53 – што звязвае Азаронка з Дугінай 1:20:32 – стаўленне да 8 Сакавіка і фемінізму

  • February 22 · 1 hr 41 min

    Што не так з планам Лукашэнкі: дрэнныя навіны для ўрада і беларусаў | Лойка і Роўда — ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка вырашыў менавіта цяпер зладзіць разнос чыноўнікам і якія эканамічныя праблемы наспелі ў краіне. Гаворым пра новую атаку на сэканд-хэнды і тое, чаму яны такія нязручныя для ўладаў. Разбіраем мэты, якія агучылі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, а таксама заклік Вадзіма Пракоп’ева і хвалю хейту, якая абрынулася на Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем рэзанансны фільм, а таксама гучны скандал, у які аказалася ўцягнутая і беларуска. 00:00 – вырвана з кантэксту01:04 – небяспечны трэнд у эканоміцы12:41 – Коля Лукашэнка атрымаў новы падарунак ад бацькоў14:32 – чаму Лукашэнка не паехаў у ЗША24:53 – чаму чыноўнікі так хочуць пазбавіцца ад сэкандаў32:21 – ці могуць у Беларусі заблакаваць тэлеграм51:29 – у чым мэта Бабарыкі і Калеснікавай 1:05:08 – пра зварот Пракоп’ева з заклікам сабраць грошы на дзейнасць Ціханоўскага💸 ІНСТРУКЦЫЯ, як накіраваць падаткі на ТОК у Літве: https://nashaniva.com/387678/ 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК ДАНАТАМ: https://buymeacoffee.com/tokbelarus🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted...🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  • February 8 · 1 hr 21 min

    ФЯДУТА: аб працы на Лукашэнку і змове супраць яго | ТОК

    У вялікім інтэрв’ю ТОК літаратуразнаўца, пісьменнік, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута распавядае пра падзеі 1990-х, тлумачыць, чаму людзі прагаласавалі за Лукашэнку, і кажа, хто адказны за прыход яго да ўлады. Гаворыць пра ролю Колі і ці будзе ён пераемнікам. Тлумачыць, чаму ў 2020-х не быў на маршах, а ў 2021-м паверыў у змову сілавікоў супраць Лукашэнкі і паставіў усё на кон. Дае ацэнкі Ціханоўскай і Бабарыку, згадвае закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і Украіне. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:32 – як Лукашэнка адрэагаваў на кнігу Фядуты пра яго 05:18 – калі Лукашэнка стаў папулярным 05:54 – чаму падтрымаў Лукашэнку 10:50 – ці сапраўды быў Лукашэнка сэкс-сімвалам 13:52 – планы Лукашэнкі пасля прыходу да ўлады 18:06 – пра віну і адказнасць 19:37 – калі Лукашэнка вырашыў узурпаваць уладу 21:10 – пра ролю Колі Лукашэнкі і сям’і 26:05 – чаму Лукашэнка хавае жонку 27:30 – асоба Шэймана 30:24 – пра канферэнцыю ў Кіеве і Расію 33:08 – пра генерацыю–2020 34:27 – чаму хоча сысці з палітыкі 35:45 – ацэнка Ціханоўскай 39:42 – стаўленне да Бабарыкі 42:51 – чаму паверыў у змову сілавікоў 47:06 – як сілавікі схапілі ў Маскве 51:21 – пра расійскую інтэлігенцыю і сяброў у Кіеве 1:00:32 – закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і ва Украіне 1:02:01 – пра жонку і каханне 1:03:14 – пра Камсамол і развал СССР 1:09:33 – як прыйшоў да беларускасці 1:10:34 – пра Някляева 1:19:54 – што можа прымусіць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі

  • February 1 · 1 hr 23 min

    Гучная заява Калеснікавай: глупства, памылка ці разумная пазіцыя | Лойка і Роўда – ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем палітычны курс, які прапанавала Марыя Калеснікава, гаворым пра нечаканы разварот у палітыцы Кіева адносна Беларусі і яшчэ адзін падарунак Лукашэнку ад Трампа. Таксама разважаем пра зноў узнятую тэму забароны абортаў і палоханне дзяцей турмой у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра «Малітву», якую ў свой час зрабіў духоўным гімнам Мулявін і якую цяпер забараняе спяваць Ірына Відава. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:54 – што прапануе Калеснікава 03:59 – пра пасыл «Машы трэба патлумачыць» 07:16 – пра нармалізацыю 11:54 – пра Пратасевіча ў вобразе Джэймса Бонда 14:01 – перамовы Польшчы з Лукашэнкам 17:22 – чаму прапаганда раскручвае тэму выбараў 2030 22:26 – пра акно ва Украіну і пракол Лукашэнкі 28:39 – пра крымінальны пераслед Лукашэнкі, які «зусім не хвалюе» Эйсмант 29:37 – што рэальна непакоіць Лукашэнку 32:04 – пра затрыманне агенткі КДБ ва Украіне і мутныя асяродкі 38:35 – падарунак ад Трампа, вызваленні і спыненне рэпрэсій 47:41 – чаму ўдава Моўчана забараняе выконваць «Малітву» 57:38 – зноў усплыла тэма забароны абортаў 1:06:49 – жахлівая статыстыка з савецкіх часоў 1:15:32 – пра запалохванне падлеткаў турмой

  • January 18 · 1 hr 53 min

    «Лукашэнка рэальна разгубіўся!» Што адбываецца і што будзе далей | Лойка і Роўда ў ТОК

    У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне рэжыму Мадуры ў Венесуэле і чаму гэта так расхвалявала Лукашэнку. Гаворым пра траўму, якую Лукашэнку нанеслі жанчыны, і чаму ён не можа яе пераадолець, кажам пра Мікіту Мелказёрава і якім мы яго запомнім. А таксама адказваем на самыя розныя пытанні гледачоў: пра тое, якой мусіць быць беларуская армія, ці чакае эканоміку абвал пасля адыходу сям’і ад улады, што паказвае на беднасць, і пра многае іншае. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:12 – канец Вестфальскай сістэмы 12:38 – чаму расхваляваўся Лукашэнка пасля падзення Мадуры 18:33 – чаго насамрэч баіцца Лукашэнка 20:47 – каму дастанецца ўлада ў Венесуэле 24:18 – што чакае Іран і Кубу 35:49 – ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА КУРС «СЕЙБІТ ПРАМОВЫ» ад «Нацыі лідараў» https://is.gd/mXzYn8 38:11 – траўма Лукашэнкі, якую нанеслі жанчыны 46:54 – беларусы пасварыліся з-за прыёму ў Наўроцкага 56:08 – якім мы запомнім Мікіту Мелказёрава 1:04:54 – якой павінна быць беларуская армія 1:11:51 – што такое палітыка 1:15:07 – дзе закапвае грошы Лукашэнка 1:19:04 – пра заробкі і траты 1:24:04 – у Беларусі асаблівае стаўленне толькі да адной сабакі 1:28:34 – ці магчымае правасуддзе без помсты 1:37:09 – што варта пераняць Беларусі ў Польшчы 1:44:03 – якую жанчыну мы б хацелі запрасіць у ТОК 1:49:33 – прагнозы і спадзяванні 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus 🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted... 🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

  • January 11 · 1 hr 46 min

    Выбух у мінскім метро: уся праўда ад адваката, які абараняў аднаго з тэрарыстаў | Лепрэтар у ТОК

    Адвакат Дзмітрый Лепрэтар абараняў у судах многіх вядомых беларусаў: Ігара Лосіка, Уладзіміра Мацкевіча, Ксенію Луцкіну і нават Дзмітрыя Канавалава, якому далі найвышэйшую меру пакарання за выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.У вялікім інтэрв’ю праекту «Ток» Лепрэтар расказвае пра заклісныя падрабязнасці гучнай справы, паводзіны Канавалава і Лукашэнкі, сустрэчу з будучым генпракурорам Андрэем Шведам. А таксама тлумачыць, як працуюць суддзі ў цяперашняй Беларусі, колькі зарабляюць адвакаты, і чаму выносіцца так мала апраўдальных прысудаў. Лепрэтар згадвае, як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча, і разважае пра люстрацыю ў Беларусі. 00:00 — вырвана з кантэксту 00:20 — чаму Лепрэтар маўчаў пра гучную справу 02:00 — як Лепрэтар стаў адвакатам Дзмітрыя Канавалава 03:50 — тэлефонны званок і машына з міліцыі 07:05 — першая сустрэча з Канавалавым 08:30 — дзіўныя паводзіны злачынцы 11:25 — «уся Беларусь сачыла за гэтым працэсам» 14:14 — адзіная просьба Канавалава 17:08 — «Канавалаў — гэта чалавек-загадка» 19:20 — следчыя адпрацоўвалі ўсіх 20:00 — паводзіны Лукашэнкі і канспіралогія 22:45 — важная памылка беларускай дзяржавы 26:08 — якім быў матыў Канавалава? 29:27 — удзел Андрэя Шведа 36:40 — «самае цяжкае гэта слухаць прысуд» 39:02 — маці Кавалёва не прыняла вырак сыну 41:55 — пра 2020 год і дзеянні сілавікоў 44:30 — «а хто ў вас бацькі?» 46:30 — хто такія суддзі ў Беларусі? 50:10 — што казалі пра сына Лідзіі Ярмошынай? 51:00 — як выносяць прысуды ў Беларусі 53:00 — закуліссе гучнай справы і помста адвакату 56:00 — адвакаты і палітычныя справы ў Беларусі 58:30 — кар’ера суддзі і апраўдальныя прысуды 1:00:00 — колькі зарабляюць адвакаты ў Беларусі 1:05:30 — роля адваката як паштальёна 1:10:12 — як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча 1:14:00 — «Евангелле» Ціханоўскага 1:16:00 — карупцыя, памілаванні, і свабода за грошы 1:20:30 — «у 2020 годзе юрысты абурыліся» 1:23:35 — што казалі сілавікі падчас пратэстаў 1:26:50 — завочныя суды ў Беларусі 1:30:00 — ці патрэбная люстрацыя ў Беларусі? 1:36:30 — нечаканая праблема сілавікоў 1:38:40 — брудныя метады сілавых структур 1:43:10 — калі ў Беларусь вернецца права? 1:44:40 — пажаданне ўсім беларусам

Showing 1–20 of 20 episodes