Skip to content
Artwork for Беларусы ў Польшчы і ў свеце
NewsNews Commentary

Беларусы ў Польшчы і ў свеце

Polskie Radio S.A.

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.

Play
  • 20 episodes
  • Avg 14 min
  • Belarusian
  • July 13 · 15 min

    Тэатр, які змяшчаецца ў кішэні

    Беларускі эмігрант стварыў незвычайны тэатр, які можна паказаць у парку, на вуліцы або проста для адной сям’і. Яго спектакль доўжыцца ўсяго паўгадзіны, але часам гэтага хапае, каб чалавек зноў адчуў смак жыцця. Алесь Аўсяннікаў — кіроўца цяжкагруза, але гэта далёка не ўсё.

  • July 8 · 18 min

    Ганна Янкута: Беларуская літаратура стала сапраўднай амбасадаркай краіны

    На пачатку ліпеня ў Любліне на фестывалі «Wschodni express» адбылася прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя. Геалогія» па-польску. Кніга выйшла ў выдавецтве «Warsztaty Kultury» пад назвай «Konstytucja», а пераклад на польскую мову з беларускай здзейсніў паэт і перакладчык Богдан Задура. Беларуская версія спалучала ў сваім гучанні асноўны закон Беларусі і метафарычныя вершы. Ці ўдалося гэта перадаць па-польску, ці нешта згубілася ў перакладзе, пра гэта размова з аўтаркай, якая завітала ў студыю Польскага радыё.

  • July 5 · 6 min

    «Гліна вучыць цярплівасці»: майстрыца Галіна — пра творчасць, веру і працу з дзецьмі

    Працоўныя будні ў сферы інфармацыйных тэхналогій яна сумяшчае з любімай справай — керамікай. Майстрыца Галіна ўжо сем гадоў працуе з глінай, стварае посуд і ўпрыгожанні, а таксама праводзіць варштаты для дзяцей. Пра тое, як з'явілася гэтае захапленне, чаму гліна вучыць чалавека цярпенню і што натхняе працягваць творчы шлях нават у эміграцыі, яна распавяла ў інтэрв'ю.

  • June 8 · 9 min

    Пяць з паловай гадоў чакання. Гісторыя Вольгі Севярынец

    Больш за пяць гадоў Вольга Севярынец чакала мужа з турмы, выхоўваючы маленькага сына. Яна нам расказала, што дапамагло ёй вытрымаць выпрабаванне, і як сям’я вучыцца жыць разам пасля вызвалення Паўла. З ёй размаўляе Павел Залескі.

  • March 25 · 10 min

    Павал Севярынец: БНР – не проста гісторыя, гэта перспектыва нашай будучыні

    Раніцай 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі – першай самастойнай дзяржавы беларусаў. Сёлета адзначэнне гадавіны БНР (Дзень Волі) ладзіцца як ніколі маштабна, у сувязі з вялікай колькасцю беларусаў, якія жывуць паза межамі краіны. У самой Беларусі, на жаль, святкавання няма. Па словах старшыні аргкамітэту адзначэння Дня Волі, беларускага палітыка, пісьменніка, былога палітвязня Паўла Севярынца, раней ці пазней святкаванне будзе і ў самой Беларусі.

  • March 20 · 10 min

    Эміграцыя без пафасу: штодзённыя гісторыі і пошук сябе

    Беларуская аўтарка Дар’я Ракава распавядае пра сваю першую кнігу “Я/МЫ эміграцыя”, пра жыццё ў Польшчы, мову, інтэграцыю і пра тое, як звычайныя гісторыі эмігрантаў могуць стаць літаратурай, якая дапамагае іншым.

  • March 17 · 9 min

    Беларускія сляды Вільні: экскурсіі Валерыі Чарнаморцавай

    Валерыя Чарнаморцава — беларускамоўная экскурсаводка па Вільні. Летась скончыла магістратуру ЕГУ па тэме развіцця культурнай спадчыны. У Беларусі працяглы час арганізоўвала вандроўкі па краіне, з’яўляецца адной з сузаснавальніц віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

  • March 14 · 21 min

    Гісторыя беларускіх жанчын: ад пратэстаў да актуальнай барацьбы ў эміграцыі

    У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын». Гэта выстава пра жанчын і іх волю, якая нараджаецца там, дзе права не існуе. Праз адзенне і асабістыя рэчы беларусак экспазіцыя адкрывае гісторыі супраціву, страты, уразлівасці і сілы.

  • March 11 · 26 min

    Гісторыя нашага радыё. «Паразуменне паміж грамадствамі — так мы адчувалі нашу ролю»

    Нядаўна Канал замежнага вяшчання Польскага радыё адзначыў 90 гадоў свайго існавання. Гэта добрая нагода, каб прыгадаць таксама гісторыю Беларускай службы. Сёння мы хочам вярнуцца да падзей 90-ых гадоў, як усё пачыналася і як на працягу гадоў мяняліся мэты нашага радыёвяшчання. Старонкі гісторыі ў размове з Наталляй Грышкевіч прыгадвае шматгадовы кіраўнік Беларускай службы Польскага радыё прафесар Ніна Баршчэўская.

  • February 26 · 9 min

    Аляксей Грахоўскі: Адна з самых вялікіх праблем студэнтаў - мабільнасць

    Пад канец студзеня Камітэт дзяржбяспекі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» студэнцкае аб’яднанне «Ліхтар». Гэта аб'яднанне беларускіх студэнтаў Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Датычнымі да «фарміравання» названы, між іншым, Аляксей Грахоўскі. Ён на пачатку лютага ўвайшоў у склад АПК, стаў намеснікам прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве.

  • February 25 · 11 min

    Я лічу, што трэба рабіць традыцыю там, дзе мы ёсць, і з таго, што маем

    Святлана Сушко – беларуска, архітэктар, скончыла школу з мастацкім ухілам, жыве ў Францыі, дае майстар-класы па саломапляценні нават у Польшчы. Яна кажа, што яе чапляе ўсё беларускае, што толькі можна рабіць дома.

  • February 24 · 10 min

    Беларускія валанцёры ў Кіеве: Наш Пункт нязломнасці – гэта давер

    Больш за месяц у Кіеве працуе Пункт нязломнасці, які паставілі і якім займаюцца беларусы. Першая і галоўная мэта – гэта даць магчымасць сагрэцца і падзарадзіць прылады. Але гэта і магчымасць паказаць сваю салідарнасць з украінскім народам, паказаць, што рэжым і беларусы – гэта рознае, гаворыць Ірына Шчасная.

  • February 21 · 12 min

    Беларускі аўтар-выканаўца і мастак Ілля Фаляжынскі прадставіў новы сінгл.

    Ілля Фаляжынскі – беларускі аўтар-выканаўца і мастак, які жыве і працуе ў Варшаве – прадставіў свой новы сінгл «Сузіранне». Ён уключае тры кампазіцыі, дзве з якіх напісаныя самім аўтарам, а трэцяя – гэта пераклад санета Уільяма Шэкспіра. Публікацыю песень Ілля прымеркаваў да 21 лютага – Сусветнага дня роднай мовы. Ілля Фаляжынскі наведаў нашу студыю, распавёў пра сваю музычную дзейнасць і стаўленне да беларускай мовы, у тым ліку пра тое, чаму Дзень роднай мовы з’яўляецца для яго важнай датай.

  • February 20 · 9 min

    Як эмігранты прышчапляюць любоў да роднай мовы сваім дзецям

    21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята актуальнае не толькі для моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, але і для сем’яў мігрантаў, у якіх бацькі імкнуцца перадаць дзецям, народжаным на чужыне, мову і культуру продкаў. Маладыя бацькі-эмігранты Вітаўт Сіўчык (з Беларусі) і Дар'я Юр'ева (з Украіны) расказваюць пра тое, як гэта адбываецца на практыцы ў іх сем'ях.

  • February 18 · 12 min

    Павал Вінаградаў пра правакацыі ў калоніі

    Правакацыі, шантаж і вельмі моцны ціск – гэта тое, што было неад’емнай часткай адбывання пакарання Паўла Вінаградава. Нягледзячы на ўсе спробы ён не паддаўся, удала выкрываў асоб, якіх насылалі на яго адміністрацыі калоніі і турмы, адмаўляўся ад усіх прапановаў супрацы.

  • January 28 · 10 min

    Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў: Празмерная працягласць легалізацыі вынікае з перагружанасці ваявод. Хутка гэта выправім

    Легалізацыя знаходжання ў Польшчы з'яўляецца для замежнікаў, у тым ліку для беларусаў, вялікім выклікам. Гэта вынікае з працяглага часу чакання дазволу на прыбывання: замест, прадугледжаных заканадаўствам 90 дзён, справы разглядаюцца каля года. На сённяшні дзень на разглядзе ў ваявод па ўсё Польшчы знаходзіцца каля 700 тыс. спраў замежнікаў па легалізацыі — гэта значыць, што заявы пададзеныя, але рашэнні па іх яшчэ не прынятыя. Колькасць дзейных карт часовага побыту складае 763 тыс., а агульная колькасць дзейных карт побыту — 971 тыс. Сярэдні тэрмін разгляду спраў, звязаных з легалізацыяй побыту, у 2025 годзе склаў 340 дзён (у 2024 годзе — 302 дні). У гэты тэрмін не ўключаная так званая карэспандэнцыйная фаза — перыяд ад моманту адпраўкі заявы поштай да афіцыйнага пачатку адміністрацыйнай працэдуры. У Мазавецкім ваяводстве гэтым спосабам падачы заяў цяпер карыстаецца большасць заяўнікаў, а чаканне першага выкліку ва Упраўленне па справах іншаземцаў займае 8–9 месяцаў. У ваяводскіх адміністрацыях п

  • January 23 · 18 min

    Утульная роспач: як творчасць становіцца домам у эміграцыі

    Размова з Аленай Каданавай, паэткай, музыкай, мастачкай, педагогам пра эміграцыю, унутраны дом і творчасць як форму самарэгуляцыі. Пра боль настальгіі, пошук апоры і пра тое, як вершы, музыка і колер дапамагаюць не згубіцца і заставацца сабой.

Showing 1–20 of 20 episodes