

1984
Джордж Оруэл
Вечная гісторыя, як бот, што наступае на чалавечы твар, як казаў сам Оруэл.
У часы Савецкага Саюзу твор на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі ўсёй дзяржавы пад назвай СССР, быў забаронены ажно да 1988 года. Хаця апублікаваны быў яшчэ ў 1949, а перакладзены не менш, чым на 65 моў.
Першымі назвамі раману былі “Апошні чалавек у Еўропе” і “Жывыя і мёртвыя”.
Джордж Оруэл змагаўся з фашызмам у іспанскай Грамадзянскай вайне. Спачатку ў якасці ваеннага карэспандэнта, а потым далучыўся да рэспубліканцаў. Ён лічыў пацыфізм раскошай, за якую плацяць іншыя. Пасля цяжкага ранення Оруэл мусіў збегчы з Іспаніі, баючыся за сваё жыццё, але назаўжды захаваў нянавісць да камунізму і таталітарызму.
Лічылася, што пафас раману скіраваны акурат супраць камуністычнай дыктатуры. “1984” – таталітарная сістэма, у якой грамадства адмаўляе свабоду. Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках, адзіная “правільная ідэалогія”, татальны кантроль над грамадскім і асабістым жыццём, галеча і ўсеагульны страх, вынішчэнне іншадумцаў і нязгодных, бясконцыя пошукі ворагаў, з якімі вядзецца няспынная вайна. А галоўнае – вынішчэнне мовы, слова, ідэі, любога пачуцця.
Умоўная будучыня вачыма Джорджа Оруэла. Ці стала гэтая фантазія рэальнасцю? Вырашаць нашым гледачам. А ў дадзеным выпадку – слухачам.
Пераклад Сяргея Шупы. Галасы Купалаўцаў.
Рэжысёры і рэдактары запісу – Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш
Кампазітар, гукарэжысёр, саўнд-дызайнер – Оlegdeep
Асаблівая падзяка аўтару ідэі спадару Віталю
А таксама ўсім тым, без каго гэты праект быў бы немагчымы
Чытае: Купалаўцы
- 20 episodes
- Avg 22 min
- Belarusian
#24Oct 18, 2024 · 20 min
#23Oct 17, 2024 · 8 minРаздзел 23
#22Oct 16, 2024 · 10 minРаздзел 22
#21Oct 15, 2024 · 27 minРаздзел 21
#20Oct 14, 2024 · 46 minРаздзел 20
#19Oct 13, 2024 · 25 minРаздзел 19
#18Oct 12, 2024 · 9 minРаздзел 18
#17Oct 11, 2024 · 1 hr 7 minРаздзел 17
#16Oct 10, 2024 · 18 minРаздзел 16
#15Oct 9, 2024 · 14 minРаздзел 15
#14Oct 8, 2024 · 7 minРаздзел 14
#13Oct 7, 2024 · 16 minРаздзел 13
#12Oct 6, 2024 · 15 minРаздзел 12
#11Oct 5, 2024 · 15 minРаздзел 11
#10Oct 4, 2024 · 20 minРаздзел 10
#9Oct 3, 2024 · 26 minРаздзел 9
#8Oct 2, 2024 · 41 minРаздзел 8
#7Oct 1, 2024 · 23 minРаздзел 7
#6Sep 30, 2024 · 10 minРаздзел 6
#5Sep 29, 2024 · 21 minРаздзел 5